Вольны Беларускі Ўніверсітэт
Рыхтуем свядомых і кампетэнтных адмыслоўцаў для інтэграцыі беларусаў у сусветную дэмакратычную супольнасць праз сучасную еўрапейскую адукацыю
700+
студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
70
выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры
Вольны Беларускі Ўніверсітэт фінансуецца Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы. Uniwersytet Wrocławski з'яўляецца вядучым партнёрам праекта "Wolny Uniwersytet Białoruski".


Абвесткі пра курсы
Другі набор на курс «Школа грамадзянскай адукацыі»
Школа грамадзянскай адукацыі
Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі
Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе
Навіны і падзеі
Дзень народзінаў Васіля Быкава
Cустрэча ва Civitas University
Круглы стол «Будучыня Беларусі — еўрапейская: выбар каштоўнасцяў замест страху»
Ці будзе Беларусь беларускай, калі з'явіцца шанец?
ПАДТРЫМКА НАВУКОВАЙ КАР'ЕРЫ
Апошнія курсы
Бачанне будучыні
Вольны Беларускі Ўніверсітэт працуе дзеля будучыні, у якой: Адбываецца нацыянальнае адраджэнне, беларусы здольныя ўзаемадзейнічаць з цывілізаваным светам на роўных; Выпускнікі ВБЎ удзельнічаюць у працэсе рэфармавання Беларусі на падставе еўрапейскіх каштоўнасцяў; Досвед ВБЎ спрыяе пераўтварэнню Беларусі ў лідара ў сферы лічбавай адукацыі; Беларуская мадэль трансфармацыі становіцца ўзорам для рэгіёну і свету і выкарыстоўваецца ў розных краінах.
У гэтай будучыні
Вольны Беларускі Ўніверсітэт — гэта ўстойлівая і дынамічная навучальная ўстанова, інтэграваная ў сусветную адукацыйную прастору. ВБЎ прапануе сертыфікаваныя сінхронныя і асінхронныя курсы і праграмы па розных кірунках. ВБЎ прапануе выпускнікам магчымасці для далейшага развіцця праз стажыроўкі, навуковыя даследаванні і публікацыі.
Развіццё ВБЎ грунтуецца на супрацы з вядучымі адукацыйнымі і навуковымі цэнтрамі.
Запрашаем на Форум ВБЎ
Форум ВБЎ - унікальная пляцоўка для сустрэч з выбітнымі экспертамі і лідарамі меркаванняў.
Кожная сустрэча ў рамках Форуму - гэта магчымасць пачуць меркаванне экспертаў з розных сфераў, задаць пытанні і ўдзельнічаць у абмеркаванні вострых тэмаў, якія тычацца палітыкі, эканомікі, гісторыі, культуры і грамадства.
Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.
Студэнты і выпускнікі ВБЎ
Беларусы па ўсім свеце карыстаюцца магчымасцю дадатковай адукацыяй разам з ВБЎ.
Абірайце адпаведныя курсы для сябе і наперад!
Больш за 500 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Польшчы
Больш за 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Літве
Каля 100 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў ЗША
Больш за 300 студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ знаходзяцца ў Беларусі