Ідзе набор на другі модуль курсу «Школа грамадзянскай адукацыі» — «Разам да зменаў»
Калі ты ўжо знаёмы са светам грамадзянскай супольнасці і хочаш не толькі разумець, але дзейнічаць і ўплываць, — далучайся да гэтага модуля.
Курс будзе карысны маладым лідарам супольнасцей, валанцёрам і тым, хто хоча развіваць сваю ініцыятыву або запускаць сацыяльныя праекты.
Што цябе чакае?
- Як выяўляць праблемы і шукаць рашэнні
- Як ператварыць групу людзей у каманду
- Як канструктыўна вырашаць канфлікты і весці перамовы
- Як стаць лідарам/-кай сваёй супольнасці і натхняць іншых
На курсе ты будзеш працаваць разам з аднадумцамі, вучыцца праз рэальныя кейсы і атрымліваць падтрымку дасведчаных трэнераў.
А на завяршальным занятку навучышся прэзентаваць сябе і сваю ініцыятыву: падрыхтуеш яркі пітч, які зацікавіць партнёраў і медыя.
Працягласць курсу: 12.06 - 30.06
Заняткі — панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)
Калі табе важна не маўчаць, а дзейнічаць — гэта твой шанец.
Зарэгіструйся тут: https://volny-uni.eu/shkola-hramadzianskaj-adukacyi
Дэдлайн падачы - 10 чэрвеня