Школа грамадзянскай адукацыі

Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе? Тады запрашаем ў Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >700

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >70

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Круглы стол «Будучыня Беларусі — еўрапейская: выбар каштоўнасцяў замест страху»

Круглы стол збярэ беларускіх і чэшскіх экспертаў, палітыкаў і дыпламатаў для абмеркавання ключавых аспектаў магчымай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

 Падчас круглага стала адбудуцца тры тэматычныя дыскусіі:
• Абарончыя ініцыятывы дэмакратычнай Беларусі: падтрымка Украіны і еўрапейскай бяспекі
• Еўрапейскі курс Беларусі: гісторыя, грамадства і грамадская думка
• Інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую палітычную прастору: дэмакратычныя сілы Беларусі і еўрапейскія інстытуты

Сярод запрошаных гасцей — выбітныя выступоўцы, у тым ліку:

Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты і дарадца Святланы Ціханоўскай па еўрапейскім выбары Беларусі
Вадзім Кабанчук, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету па пытаннях абароны і былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага
Ян Марыян, намеснік міністра замежных спраў Чэхіі, былы спецыяльны прадстаўнік па «Усходнім партнёрстве»
Павэл Фішар, сенатар Чэхіі і былы дыпламат, спецыяліст у сферы бяспекі і міжнародных адносін
Томаш Капечны, урадавы камісар па аднаўленні Украіны і былы намеснік міністра абароны Чэхіі
Давід Стулік, спецыяльны прадстаўнік Чэхіі па «Усходнім партнёрстве» і іншыя

Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з Пражскім цэнтрам трансатлантычных адносін (PCTR).

Месца: Універсітэт CEVRO
Jungmannova 28/17, 110 00 Прага, Чэхія

Калі: 11 красавіка 2025
Час: 10:00-15:00

Каб пацвердзіць удзел, калі ласка, напішыце на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.