Калі з'явіцца шанс – вырашаць будзе самасвядомасць»: выступ канцлера ВБЎ на канферэнцыі.
На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі» прафесар Аляксандр Мілінкевіч, канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, звярнуў увагу на галоўны выклік для нашай краіны: ціск двух дыктатур, мэтай якіх з’яўляецца знішчэнне беларускай ідэнтычнасці.
«Калі адкрыецца вакно магчымасці і калі Беларусь зможа адстаяць сваю незалежнасць, вырашальным будзе, наколькі беларусы маюць самасвядомасць і ідэнтычнасць», — падкрэсліў Мілінкевіч.
Але надзея жывая. Беларусы змагаліся за сваю ідэнтычнасць і пасля Першай сусветнай вайны, і пасля распаду СССР. Як успамінае прафесар, у 1990-я ў Гарадзенскім універсітэце студэнты размаўлялі па-беларуску — гэта ішло «знізу», ад людзей.
«Жаданне быць самімі сабой, жаданне, каб крылы выраслі — ніколі не знікне», — сказаў ён, падзякаваўшы таксама Польшчы, якая, паводле яго слоў, сёння дапамагае беларусам як ніхто іншы.
Чытаць артыкул цалкам: https://belsat.eu/86042680/razumenne-belarusi