Skip to main content
Headline
16 November 2023
Follow Us

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір”і Беларусь”

16 November 2023

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір”і Беларусь”. Выкладчык – дацэнт Павел Церашковіч. 

  • Навучанне на курсе бясплатнае. Прыём заявак працягваецца да 26.11.2023

Мэта курсу: навучыць слухачоў самастойна аналізаваць найважнейшыя кампаненты ідэалогіі "Рускага свету"ад вытокаў да сучаснаці і наступствы іх практыкі для Беларусі і Усходняй Еўропы.

Курс разлічаны на шырокую аўдыторыю, у тым ліку тых, хто вывучае паліталогію, гісторыю, журналістыку, сацыялогію, літаратуру, культуралогію. Пажадана, каб слухачы мелі агульнае ўяўленне аб гісторыі Усходняй Еўропы, Расіі і СССР.

У выніку вывучэння курса слухачы будуць:

  • Ведаць і разумець гістарычную абумоўленасць і вытокі фармавання ідэалогіі “Рускага міру”.
  • ведаць і разумець найважнейшыя пастулаты ідэалогіі "Рускага свету",
  • умець раскрываць змест і сэнс ідэалогіі "Рускага свету"
  • весці аргументаваную палеміку з іх прыхільнікамі,
  • дэманстраваць канкрэтныя прыклады ўплыву ідэалогіі “Рускага міру” на развіццё Беларусі.

Арганізацыя курсу “Рускі мір”і Беларусь”.

Мова выкладання: беларуская, літаратура на беларускай і/або расейскай. 

Працягласць курсу:  30 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце. 

Час правядзення заняткаў: 19:00 – 20:30 СЕТ. 

Даты правядзення заняткаў: 27.11, 29.11, 01.12. 04.12, 11.12, 13.12, 15.12, .18.12, 20.12, 22.12.

Калі пачнецца навучанне: 27.11.2023


План заняткаў: 

  1. Замест уводзінаў. "Рускі мір" пасля Бучы і Марыюпалю. 
  2. Рускі месіянізм як вытокі ідэалогіі "Рускага міру".
  3. Маскоўская экспансія і Беларусь у XVI – XVIII ст. 
  4. Русіфікацыя Беларусі ў ХІХ – ХХ ст. 
  5. Класічнае еўразійства і рускі фашызм першай паловы ХХ ст.
  6. Неаеўразійства Л. Гумілёва.
  7. Расійская і класічная геапалітыка.
  8. Праект еўразійскай імперыі А. Дугіна.
  9. "Рускі мір" як палітыка мяккай сілы.
  10. Інструменталізацыя гісторыі ў практыках "Рускага свету".
  11. Культ Перамогі ў практыках "Рускага свету".
  12. Прапаганда "Рускага міра".
  13. “Рускі мір” і дыктатарскі рэжым у Беларусі. 

Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджарскіх кадраў у Коніне