Skip to main content
Headline
07 June 2023
Follow Us

Першы Міжнародны дзень беларускай адукацыі

07 June 2023

3-га чэрвеня ў Беластоку, прайшла канферэнцыя ў рамках «Першага Міжнароднага дня беларускай адукацыі». Канферэнцыя была прысвечаная тэме навучання на беларускай мове для беларускай нацыянальнай меншасці  і новай беларускай дыяспары ў Польшчы. 

Праграма канферэнцыі складалася з выступаў, прэзентацыяў і дыскусіяў.

Арганізатары падзеі: Беларускі дом у Варшаве, Парламенцкая група па справах Беларусі ў Сейме Польшчы, Польская акадэмія сацыяльных і гуманітарных навук у Лондане (PASSH), Таварыства дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «AB-BA», Універсітэт у Беластоку, Беларускі саюз у Рэспубліцы Польшча, Беларускі хаб «Новая зямля» у Беластоку, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Алесь Лагвінец, праграмны дырэктар Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, таксама выступіў з кароткай прэзентацыяй, распавёўшы пра місію і мэты ВБЎ, а таксама рэалізаваныя і запланаваныя адукацыйныя праекты.

Ён падкрэсіліў глыбіню крызісу вышэйшай адукацыі ў Беларусі і ступень яе русіфікацыі:

«Сёння крызіс вышэйшай адукацыі ў Беларусі вялізарны. Адукацыя сапраўды вельмі моцна ідэалагізаваная. Такі прыклад прывяду. Ці існуе падручнік па ідэалогіі беларускай дзяржавы на беларускай мове? Няма, бо мова рэжыму, мова імперыі – расейская. Мова дэмакратыі, мова незалежнасці – беларуская». 

Глядзець поўную трансляцыю канферэнцыі - па спасылцы.