Skip to main content
Headline
20 April 2024
Follow Us

Cустрэча з вядомым беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім

20 April 2024

Анлайн-сустрэча з вядомым беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім у рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту. Тэма сустрэчы — "Ці можна граць рок-музыку і быць па-за палітыкай?"

Дэталі:
- Дата і час: 24 красавіка, 18:00  цэнтральнаеўрапейскага часу (CET), або 19:00 паводле Мінску.
- Фармат: Анлайн

Лявон Вольскі вядомы не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На сустрэчы ён падзеліцца сваім досведам і думкамі пра тое, як мастацтва можа ўплываць на грамадства і палітыку, быць формай выказвання меркаванняў і імкненняў народа, і наадварот, як палітычнае становішча ўплывае на творчасць і свабоду выказвання.

Гэта ўнікальная магчымасць пачуць меркаванне аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры і задаць свае пытанні.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету: https://volny-uni.eu/volski

Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе адпраўленая на вашу электронную пошту.

Далучайцеся!