ВБЎ запрашае на сустрэчу з прафесарам сацыялогіі Ронанам Эрвуэ ў пятніцу, 7 ліпеня 2023 года, у 18:00 ў Беларускім Доме ў Варшаве. Сустрэча будзе прысвечаная яго новай кнізе "Прыпыненая рэвалюцыя. Беларусы супраць аўтарытарнай дзяржавы”
Ронан Эрвуэ — вядомы даследчык, прафесар Універсітэту ў Бардо, які спецыялізуецца на беларускай тэматыцы. Аўтар манаграфіяў і навуковых артукулаў пра Беларусь. Яго апошняя кніга апісвае падзеі, звязаныя з няскончанай беларускай рэвалюцыяй 2020 і асабістымі гісторыямі тых людзей, што былі вымушаныя апынуцца за межамі сваёй бацькаўшчыны.
На восень 2023 году ў рамках ВБЎ запланаваны курс прафесара Эрвуэ “Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход”.
Сустрэча будзе праводзіцца на французскай мове з перакладам на беларускую і п
Асобаў, якія будуць патрабаваць перакладу, на беларускую, просім узяць з сабой навушнікі да мабільных - пераклад будзе адбывацца праз тэлеграм-канал ВБЎ
Уваход на сустрэчу бясплатны.
Просім пацвердзіць свой ўдзел у гэтай форме.