Перайсці да змесціва
Headline
03 мая 2024
Follow Us

Адбылася анлайн-сустрэча з выбітным беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім

03 мая 2024

24 красавіка ў рамках Форуму ВБЎ адбылася сустрэча з выбітным беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім. Гэты вечар пакінуў незабыўныя ўражанні дзякуючы адкрытаму і глыбокаму дыялогу на тэму "Ці можна граць рок-музыку і быць па-за палітыкай?"

Лявон Вольскі, як заўжды, быў шчырым і натхняльным. Яго гумар, разважанні і ўспаміны выклікалі жывую цікавасць усіх удзельнікаў сустрэчы. Абмеркаванне аказалася надзвычай актуальным, асвятляючы не толькі ролю мастацтва ў грамадскім жыцці, але і ўплыў музыкі на палітычныя працэсы ў краіне.

Мы выказваем шчырую падзяку Віталію Бабіну, які прафесійна выявіў найбольш важныя тэмы і пытанні, што дазволіла ўдзельнікам глыбей зразумець не толькі мастацкую, але і грамадскую пазіцыю спадара Лявона. Уменне Віталя весці дыялог і ствараць атмасферу адкрытасці і даверу неабходна адзначыць асобна.

Дзякуй яшчэ раз Лявону Вольскаму за ягоную натхняльную размову, суразмоўцу Віталю Бабіну і Беларускаму дому за прадстаўленую магчымасьць правесьці гэтае мерапрыемства. Таксама дзякуй кожнаму, хто далучыўся да нас, за ўдзел і цікавасць да дыскусіі.

Сачыце за нашымі анонсамі - наперадзе яшчэ шмат цікавых сустрэч і мерапрыемстваў!