Круглы стол збярэ беларускіх і чэшскіх экспертаў, палітыкаў і дыпламатаў для абмеркавання ключавых аспектаў магчымай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.
Падчас круглага стала адбудуцца тры тэматычныя дыскусіі:
• Абарончыя ініцыятывы дэмакратычнай Беларусі: падтрымка Украіны і еўрапейскай бяспекі
• Еўрапейскі курс Беларусі: гісторыя, грамадства і грамадская думка
• Інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую палітычную прастору: дэмакратычныя сілы Беларусі і еўрапейскія інстытуты
Сярод запрошаных гасцей — выбітныя выступоўцы, у тым ліку:
– Аляксандр Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты і дарадца Святланы Ціханоўскай па еўрапейскім выбары Беларусі
– Вадзім Кабанчук, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету па пытаннях абароны і былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага
– Ян Марыян, намеснік міністра замежных спраў Чэхіі, былы спецыяльны прадстаўнік па «Усходнім партнёрстве»
– Павэл Фішар, сенатар Чэхіі і былы дыпламат, спецыяліст у сферы бяспекі і міжнародных адносін
– Томаш Капечны, урадавы камісар па аднаўленні Украіны і былы намеснік міністра абароны Чэхіі
– Давід Стулік, спецыяльны прадстаўнік Чэхіі па «Усходнім партнёрстве» і іншыя
Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з Пражскім цэнтрам трансатлантычных адносін (PCTR).
Месца: Універсітэт CEVRO
Jungmannova 28/17, 110 00 Прага, Чэхія
Калі: 11 красавіка 2025
Час: 10:00-15:00
Каб пацвердзіць удзел, калі ласка, напішыце на e-mail: