Przejdź do głównej treści

No Title copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

ВБЎ запрашае на сустрэчу з прафесарам сацыялогіі Ронанам Эрвуэ ў пятніцу, 7 ліпеня 2023 года, у 18:00 ў Беларускім Доме ў Варшаве. Сустрэча будзе прысвечаная  яго новай кнізе "Прыпыненая рэвалюцыя. Беларусы супраць аўтарытарнай дзяржавы”


Ронан Эрвуэ — вядомы даследчык, прафесар Універсітэту ў Бардо, які спецыялізуецца на беларускай тэматыцы. Аўтар манаграфіяў і навуковых артукулаў пра Беларусь. Яго апошняя кніга апісвае падзеі, звязаныя з няскончанай беларускай рэвалюцыяй 2020 і асабістымі гісторыямі тых людзей, што былі вымушаныя апынуцца за межамі сваёй бацькаўшчыны. 
На восень 2023 году ў рамках ВБЎ запланаваны курс прафесара Эрвуэ “Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход”.

Сустрэча будзе праводзіцца на французскай мове з перакладам на беларускую і п
Асобаў, якія будуць патрабаваць перакладу, на беларускую, просім узяць з сабой навушнікі да мабільных - пераклад будзе адбывацца праз тэлеграм-канал ВБЎ

Уваход на сустрэчу бясплатны. 
Просім пацвердзіць свой ўдзел у гэтай форме.

 

Invalid Input

 

 

Invalid Input

 

 

Invalid Input

 

 

Invalid Input

 

 

Invalid Input

Згода

Згода

 

 

Я чалавек

Invalid Input

 

Неабходна прыняць
*Звяртаем увагу, што адпраўляючы гэтую форму, у адпаведнасці з арт. 7 Рэгламенту (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага парламенту і Рады ад 27 красавіка 2016 года аб абароне фізічных асобаў пры апрацоўцы персанальных даных і аб свабодным абарачэнні такіх даных і адмене дырэктывы 95/46/ЕС, Вы выказваеце згоду на апрацоўку Вашых асабістых даных Фондам "Вольны Беларускі Ўнівесітэт" (Fundacja "Wolny Uniwersytet Białoruski") як Адміністратару гэтых даных для мэтаў сустрэчы. Прадстаўленне персанальных даных у поле абавязковых палёў у форме з'яўляецца добраахвотным, але неабходным для зваротнай сувязі ўдзелу ў курсе. Прадстаўленне іншых персанальных даных з'яўляецца добраахвотным. Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай аўтаматызаваных сістэм прыняцця рашэнняў. Вы маеце права на доступ і выпраўленне сваіх персанальных даных, права на атрыманне інфармацыі пра мэту, аб'ём і спосаб апрацоўкі Вашых персанальных даных. Калі прадстаўленыя даныя з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі, не адпавядаюць рэчаіснасці або былі сабраныя з парушэннем заканадаўства або больш не патрэбныя для дасягнення мэты, для якой яны былі сабраныя, Вы маеце права патрабаваць выпраўлення Вашых асабістых даных, адмену згоды на іх апрацоўку або выдаленне. Фонд ВБЎ таксама вызначыў упаўнаважанага па абароне персанальных даных, з якім можна звязацца па электроннай пошце: [email protected].
Удзельнікам з Беларусі настройліва раім выкарыстоўваць VPN пры наведванні старонак ВБЎ.