Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да ўдзельнікаў III Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве
27 wrzesień 2023
Пра выклікі, якія стаяць перад беларускай бізнес-супольнасцю за мяжой, і шляхі іх пераадольвання Аляксандр Мілінкевіч выказаўся падчас выступу на III Беларускім бізнес-форуме ў Варшаве.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі і сузаснавальнік Вольнага беларускага Універсітэту звярнуўся да гасцей форуму з натхняльнай прамовай, праз якую чырвонай лініяй гучала думка:
"Трэба даносіць да нашых замежных партнёраў, што сёння варта інвеставаць у беларусаў, а заўтра вельмі важна інвеставаць у Беларусь".
Мы пераможам значна хутчэй, калі ў нас будуць партнёры, якія глядзяць на беларусаў з аптымізмам, а не з жалем. Беларусь мае мноства перавагаў і ў будучыні можа стаць лідарам пераўтварэнняў ва ўсходняй Еўропе. Сёння наша агульная мэта, за якую нясе адказнасць у тым ліку і сумленная беларуская бізнес-супольнасць, — еўрапейская вольная Беларусь.
Матэрыял узяты са страронкі "Association of Belarusian Business Abroad".
ВБЎ