Перайсці да змесціва
Headline
05 лістапада 2024
Follow Us

Рэкамендацыі для бяспечнага ўдзелу ў курсах

05 лістапада 2024

У сувязі з тым, што рэжым у Беларусі ўзмацніў рэпрэсіі супраць незалежных грамадскіх ініцыятываў і дэмакратычных асобаў, Вольны Беларускі Ўніверсітэт (ВБЎ) лічыць неабходным звярнуцца да вас з важнай інфармацыяй. У першую чаргу гэта датычыцца ўдзельнікаў з Беларусі і тых, хто наведвае Беларусь.

Мы дбаем пра бяспеку і імкнёмся зрабіць усё магчымае, каб абараніць вас ад магчымых пераследаў за ўдзел у нашых адукацыйных праграмах.

Просім выконваць наступныя рэкамендацыі для бяспечнага ўдзелу ў курсах:

1. ЗАЎСЁДЫ выкарыстоўвайце надзейныя VPN-сэрвісы: Гэта дапаможа вам схаваць свой сапраўдны IP-адрас і абыйсці магчымыя блакіроўкі доступу да нашых рэсурсаў з Беларусі.

2. Стварайце ананімныя электронныя скрыні: Рэгіструйцеся на курсах з дапамогай e-mail, якія не змяшчаюць вашых асабістых дадзеных. Пазбягайце адкрываць падазроныя лісты або спасылкі ад невядомых адпраўнікаў. Не захоўвайце аўтаматычны ўваход на такую пошту са сваіх прыладаў і выдаляйце cookies і кэш-памяць. Лагавацца ТОЛЬКІ праз опцыю ананімнага наведвання ў браўзеры.

3. Выкарыстоўвайце псеўданімы: Падчас камунікавання ў рамках курсаў і на Форуме карыстайцеся псеўданімамі ці выдуманымі імёнамі, каб захаваць ананімнасць.

4. Па прачытанні выдаляйце атрыманыя ад нас мэйлы з электроннай паштовай скрынкі і кошыку.

5. Абнаўляйце праграмнае забеспячэнне: Своечасова абнаўляйце вашыя прылады і праграмы для забеспячэння максімальнай абароны.

Просім усіх заставацца пільнымі і строга выконваць правілы інфармацыйнай бяспекі. Пра любыя падазроныя выпадкі паведамляйце нашай камандзе.

Разам мы пераадолеем усе складанасці і працягнем нашу працу дзеля будучыні свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.