Перайсці да змесціва
31 кастрычніка 2024
Follow Us

Міжнародная энергетычная бяспека

31 кастрычніка 2024

Новы анлайн-курс «Міжнародная энергетычная бяспека» ад ВБЎ, дзякуючы якому вы вывучыце крытычна важныя аспекты, звязаныя з глабальнай энергетычнай палітыкай і бяспекай.

 

У гэтым курсе вы:

  • Зразумееце, як функцыянуюць міжнародныя энергетычныя рынкі і якія пагрозы з імі звязаны,
  • Вывучыце палітычныя, эканамічныя і тэхналагічныя аспекты энергетычнай трансфармацыі,
  • Пазнаёміцеся з ключавымі канфліктамі і формамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

 

Вас чакаюць 15 акадэмічных гадзін практычнага аналізу, актуальных кейсаў і знаёмства з метадамі аналізу энергетычнай інфраструктуры. Гэта выдатная магчымасць зразумець, як сучасныя пагрозы ўплываюць на бяспеку ў сферы энергетыкі.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.

Расклад заняткаў:

16.11 (субота) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
17.11 (нядзеля) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
23.11 (субота) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
24.11 (нядзеля) - 11.30-13.45 (2.15) 

Гатовыя асвоіць навыкі, якія дапамогуць разабрацца ў стратэгіях энергетычнай бяспекі? Рэгіструйцеся зараз!

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/mizhnarodnaja-enerhetychnaja-biaspeka 

 

Дэдлайн падачы заявак: 11.11.2024

 

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.