Skip to main content
17 August 2024
Follow Us

Лідары будучыні: курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці

17 August 2024

Запрашаем на анлайн-курс для грамадскіх актывістаў, якія маюць высокую матывацыю развіваць свае арганізацыі і ўплываць на вырашэнне важных для беларускага грамадства і беларускіх дыяспар пытанняў.

 

Пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады.

Курс мае на мэце павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і базуецца на развіцці ключавых менеджарскіх кампетэнцыяў, такіх як:

  • кіраванне мэтамі
  • кіраванне людзьмі
  • кірававанне праектамі
  • кіраванне рызыкамі 
  • кіраванне сувязямі з грамадскасцю

Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.

Вынікам навучання будуць распрацаваныя індывідуальныя альбо групавыя праекты па арганізацыйным развіцці, арганізацыі грамадскіх кампаніяў, распрацоўцы сумесных праектаў.

Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.

Мова выкладання: беларуская, руская.

Працягласць навучання: 60 гадзін (лекцыі, практычныя заняткі, дыскусіі) з 16.10.2024 па 07.12.2024

 

Заняткі будуць праходзіць 

  • па серадах (19:00 па Мінск-18:00 CET) 
  •  суботах (11:00 па Мінск – 10:00 CET)

 

Каб далучыцца, запоўніце анкету на сайце ВБЎ па спасылцы: https://volny-uni.eu/lidary-buduchyni

 

Падаць заяўку на курс

 

Апошні тэрмін падачы заявак: 29 верасня 2024.

 

Калі Вы дачыталі абвестку і плануеце рэгістравацца - Вы безумоўна Лідар будучыні!

Дадатковая інфармацыя па e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 
Чакаем на курсе!

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.