Skip to main content
30 October 2024
Follow Us

Штучны інтэлект і віртуальная рэальнасць у камунікацыі

30 October 2024

Шукаеце магчымасці разабрацца ва ўжыванні AI і VR у медыя? Новы курс ад ВБЎ дапаможа вам пагрузіцца ў гэтыя сучасныя тэхналогіі, вывучыць іх уздзеянне на камунікацыі і зразумець, як яны могуць прымяняцца ў новых медыя.

 

За 15 акадэмічных гадзін вы вывучыце:

  • Асноўныя паняцці і мадэлі штучнага інтэлекту у камунікацыі.
  • Прававыя нормы і юрыдычныя аспекты штучнага інтэлекту і віртуальнай рэальнасці.
  • Метады і алгарытмы штучнага інтэлекту, якія прымяняюцца ў медыя і маркетынгу.

 

Курс ідэальна падыходзіць для:

  • Тых, хто працуе з новымі тэхналогіямі ў медыя.
  • Спецыялістаў па маркетынгу і камунікацыях.
  • Усіх, хто хоча асвоіць алгарытмы штучнага інтэлекту і ацаніць іх уплыў на лічбавыя медыя.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS. 

Расклад заняткаў:

15.11 (пятніца) - 17.00-20.45 (3г.45хв.)
27.11 (серада) - 17.00-20.45 (3г.45хв.)
28.11 (чацвер) - 17.00-20.45 (3г.45хв.)

 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/shtuchny-intelekt 

 

Дэдлайн: 11 лістапада 2024

 

Мова выкладання: польская.

 

Курс доўжыцца 15 акадэмічных гадзін, пачынаючы з 14 лістапада і заканчваецца не пазней за 30 лістапада. Заняткі будуць праходзіць увечары (дакладны графік заняткаў і час будзе крыху пазней).

 

Далучайцеся да курсу і даведайцеся, як новыя тэхналогіі  змяняюць будучыню медыя і камунікацый!

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.