Skip to main content

Знешняя палітыка Беларусі

01 October 2024

ВБУ аб'яўляе набор на курс “Знешняя палітыка Беларусі”, які дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён.

 

Выкладчык: др Кацярына Пірсан-Лыжына


Чаму варта далучыцца да курсу?

  • азнаёміцеся з асноўным этапам развіцця і асаблівасцям знешняй палітыкі Беларусі, пачынаючы з моманту набыцця незалежнасці,
  • атрымаеце агульнае ўяўленне аб розных тэарэтычных падыходах у галіне міжнародных адносін, якія дапамогуць аналізаваць знешнепалітычную стратэгію Беларусі.

Гэты курс дае ўнікальную магчымасць зразумець, як змянялася знешняя палітыка Беларусі ва ўмовах палітычнай трансфармацыі і якія стратэгічныя рашэнні ўплывалі на яе месца ў сусветнай палітыцы. Удзельнікі атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных працэсаў і даведаюцца, як узаемадзейнічаюць тэарэтычныя падыходы і рэальная практыка міжнародных адносін.

Курс будзе праводзіцца з 25 кастрычніка па 19 лістапада.

Папярэдні расклад заняткаў:

ДатаЧасТэма
Пятніца, 25.10.202417:00 - 20:00Знешняя палітыка Беларусі ў 1991-1994 гг ва ўмовах унутрыпалітычнай палярызацыі
Аўторак, 29.10.202417:00 - 20:00Палітыка інтэграцыі з Расіяй пры Лукашэнку і працэс прыняцця рашэнняў па знешняй палітыцы 
Пятніца, 01.11.202417:00 - 20:00«Непрызнанне» Беларусі з боку ЕС і ЗША
Аўторак, 05.11.202417:00 - 20:00«Шматвектарнасць» знешняй палітыкі Беларусі: Расія, ЕС і «далёкая дуга»
Пятніца, 08.11.202417:00 - 20:00Знешняя палітыка рэжыму Лукашэнкі пасля 2020 году: правакацыі супраць Захаду і апора на Расею
Аўторак, 12.11.202417:00 - 20:00Беларуская альтэрнатыўная замежная палітыка: структуры і стратэгіі
Пятніца, 15.11.202417:00 - 20:00Альтэрнатыўная знешняя палітыка Беларусі: геапалітычнае вымярэнне 
Аўторак, 19.11.202417:00 - 20:00Беларуская альтэрнатыўная замежная палітыка: вымярэнне «жорсткай сілы».

 

Мова выкладання: беларуская (з асноўнымі матэрыяламі на англійскай мове)

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/zneshniaja-palityka-belarusi     

 

Падаць заяўку на курс

 Далучайцеся да курсу і адкрыйце для сябе свет знешняй палітыкі Беларусі праз прызму сучасных навуковых даследаванняў і аналітыкі!

  • Дэдлайн: 21.10.2024
  • Мова выкладання: беларуская
  • Курс пачнецца ў кастрычніку ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.

Дадатковая інфармацыя па e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 
Да сустрэчы на курсе!

 

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.