Skip to main content
18 November 2024
Follow Us

Форум ВБЎ - унікальная пляцоўка для сустрэч з выбітнымі экспертамі і лідарамі меркаванняў.

18 November 2024

Кожная сустрэча ў рамках Форуму - гэта магчымасць пачуць меркаванне экспертаў з розных сфераў, задаць пытанні і ўдзельнічаць у абмеркаванні вострых тэмаў, якія тычацца палітыкі, эканомікі, гісторыі, культуры і грамадства. 

Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама  праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

Форум запрашае экспертаў, якія гатовы дзяліцца сваімі ведамі і вопытам, абмяркоўваць выклікі сучаснага свету і дапамагаць фарміраваць больш глыбокае разуменне падзеяў і працэсаў.

Сярод гасцей мінулых сустрэчаў - выбітныя творцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, такія як:

  • Кшыштаф Занусі - кінарэжыссёр, сцэнарыст;
  • Лявон Вольскі - рок-музыка;
  • Наталля Старадуб - псіхолаг, настаўнік лідарства;
  • Алесь Аляхновіч - віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA);
  • Пётр Олексы - гісторык, публіцыст;
  • Франак Вячорка - галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай;
  • Анаіс Марэн - спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі з 2018 па 2024;
  • Павал Станкевіч - арганізатар фестывалю Тутака 
  • Віктар Шадурскі - прафесар міжнародных дачыненняў;
  • Аляксандр ІвулІн - спартовы журналіст і былы палітвязень;
  • Давід Стулік - спецыяльны пасланнік па пытаннях Усходняга партнёрства ў Міністэрстве замежных справаў Чэхіі;
  • Руслан Шошын - журналіст;
  • Аляксандр Квасьнеўскі - былы прэзідэнт Польшчы;
  • Марыюш Машкевіч - дыпламат, сацыёлаг і публіцыст;
  • Мікола Іваноў - прафесар гісторыі;
  • Уладзімір Лобач - гісторык, этнолаг і паэт;
  • Аляксандр Шлык - спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах.

Кожная сустрэча - гэта не проста лекцыя, але інтэрактыўнае абмеркаванне, магчымасць задаць пытанні, пачуць аўтарытэтнае меркаванне і зірнуць на знаёмыя тэмы з новага боку.

Калі вам цікава даведвацца новае, задаваць пытанні экспертам і ўдзельнічаць у жывых дыскусіях, далучайцеся да сустрэчаў у рамках Форуму ВБЎ!

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.