Skip to main content
Headline
26 April 2023
Follow Us

Больш Еўропы ў Беларусь

26 April 2023

Адносіны Беларусі з ЕС сёння знаходзяцца на ніжэйшым гістарычным пункце. З-за саўдзелу Мінска ў вайне еўрапейскія абмежаванні ў тым ці іншым выглядзе ўсё часцей распаўсюджваюцца на ўсіх уладальнікаў беларускага пашпарта.

Прамыя авіязносіны перарваны, атрымаць шэнгенскую візу стала яшчэ больш складана. Сумесныя праекты спынены, навуковыя і культурныя абмены замарожаны.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія супрацоўнічалі з еўрапейскімі партнёрамі, ліквідаваны. Актывісты за кратамі, на эміграцыі ці стаіліся. Антыеўрапейская прапаганда ў дзяржаўных СМІ стала мэйнстрымам.

Разам з запрошанымі экспертамі мы абмяркуем:

- Як у такой сітуацыі змяніліся веды і настроі беларусаў адносна Еўропы?
-Што для прасоўвання ў Беларусі еўрапейскіх каштоўнасцяў могуць зрабіць дыяспары, а таксама грамадскія ініцыятывы і СМІ, якія знаходзяцца па-за краінай?
-Якая палітыка і праграмы ЕС маглі б сёння садзейнічаць росту праеўрапейскіх арыентацый у Беларусі?

У сустрэчы прынялі ўдзел:
-Станіслава Гліннік – сузаснавальніца Беларускага моладзевага хаба, сябра Каардынацыйнай рады;
-Генадзь Коршунаў - старшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі;
-Аляксандр Мілінкевіч – канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.