Skip to main content
Headline
21 November 2023
Follow Us

Дэкаланізацыя дзяржаўнага сектара і дзяржаўнай службы Беларусі

21 November 2023

Фармат: Сустрэча-размова з прафесарам Флорыдскага Атлантычнага Універсітэту д-р Палінай Прысмаковай
Дзе: Эканамічны Факультэт Варшаўскага Універсітэту (Dluga 44/50, sala konferencyjna B002)
Калі: 23-га лістапада 18:30

Мова сустрэчы: ангельская і польская

Тэма сустрэчы: "Дэкаланізацыя дзяржаўнага сектара і дзяржаўнай службы Беларусі"
 
У рамках працэсаў дэкаланізацыі беларускія дзяржаўныя служачыя маюць патрэбу ў новых падручніках і навучальных дапаможніках, каб ліквідаваць прабелы ў іх ведах і навярстаць сістэматычна апушчаны сусветны вопыт у галіне кіравання.

Нічога дзіўнага ў тым, што калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта  выкананнем сваіх службовых абавязкаў. 

Пад пытаннем, наколькі ў такіх паводзінах насамрэч была «іх віна», калі яны не мелі доступу да іншых ведаў апроч «рускіх». Яны дзесяцігоддзямі знаходзіліся ў пастцы штучнага страху перад невядомым знешнім светам. Страхам, які Масква па-майстэрску выкарыстоўвае як зручны інструмент для ўтрымання Беларусі ў саюзніках.

 

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.