Skip to main content
Headline
21 January 2025
Follow Us

Дзейнасць ВБЎ за 2024 год

21 January 2025

Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае рыхтаваць спецыялістаў для дэмакратычнай Беларусі. Абапіраючыся на еўрапейскі досвед, мы даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Разам мы ствараем супольнасць, якая гатова да выклікаў часу і трансфармацыі нашай краіны. У курсах і адукацыйных праграмах ВБЎ прынялі ўдзел каля 1000 студэнтаў , 60 выкладчыкаў з 7 краін і 17 экспертаў.

У 2024 годзе мы правялі 22 адукацыйныя курсы, якія ахопліваюць ключавыя напрамкі:

  • Эканамічная, сацыяльная і палітычная трансфармацыя Беларусі
  • Паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці
  • Інтэграцыя з ЕС і прымяненне еўрапейскіх стандартаў
  • Новыя тэхналогіі і сучасныя трэнды

У рамках Форуму ВБЎ была праведзена 21 анлайн-сустрэча з выбітнымі экспертамі, палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, сярод якіх Лешэк Бальцэровіч, Аляксандр Квасьнеўскі, Лявон Вольскі, Марыюш Мацкевіч. У сустрэчах прынялі ўдзел 728 чалавек - студэнтаў, выпускнікоў і сябраў ВБЎ. Гэтыя дыскусіі сталі месцам абмену досведам і ведамі, а лепшыя моманты можна ўбачыць у 6 натхняльных відэароліках, якія мы апублікавалі на нашым YouTube канале

 Мы ганарымся запускам нашага навуковага часопіса Free Belarus Journal — платформы для публікацый і даследаванняў пра будучыню і трансфармацыю Беларусі.

 Падзеі, якія застануцца ў памяці
 Прэмія імя Васіля Быкава "За свабоду думкі" сабрала больш за 70 удзельнікаў. У гэтым годзе ўзнагароду атрымалі цудоўныя NaviBand, якія сталі сімвалам творчай свабоды.

На XIX Польска-Беларускім навукова-практычным круглым стале мы дзяліліся досведам і казалі аб ролі адукацыі ў дэмакратычных пераўтварэннях.

2024 год стаў годам адкрыццяў, росту і натхнення. Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае аб'ядноўваць людзей дзеля свабоднай будучыні Беларусі.

Далучайцеся да нас і будзьце часткай гэтых перамен!