Skip to main content

Канцлера Вольнага Беларускага Ўніверсітэту ўганаравалі медалём да стагоддзя БНР

28 September 2023

У віленскім Беларускім доме 28 верасьня палітыка і навукоўца ўзнагародзілі за «асаблівыя заслугі ў папулярызацыі Беларусі і беларушчыны».

Мэдаль «100 гадоў БНР» быў заснаваны Радай БНР у 2018 годзе ў гонар стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, з таго часу ім ушанавалі больш за 130 выбітных дзеячоў Беларусі. Уручаючы ўзнагароду, сакратар Рады БНР доктар Паліна Прысмакова патлумачыла, што гэты мэдаль даецца за «асаблівыя заслугі ў папулярызацыі Беларусі і беларушчыны, а таксама за адданасьць у змаганьні за ідэалы 25 сакавіка. Гэта ўсталяваньне незалежнай, нацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавы ў Беларусі».

Пасьля ўручэньня мэдаля Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што мае некалькі замежных узнагарод, але ўпершыню атрымлівае беларускую, якая будзе для яго самай каштоўнай.

«Мы любім і цэнім БНР, хоць у кожнага свая ацэнка, але для мяне БНР да сёньняшняга дня застаецца марай — пра народную, дэмакратычную Беларусь, якая зьяўляецца самастойнай краінай, а не правінцыяй Расеі. А мара — гэта як сымбалі, як герб і сьцяг, якія дапамагаюць салдату змагацца. Таму мара дарагога вартая».

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.