Перайсці да змесціва
12 чэрвеня 2024
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Франакам Вячоркам

12 чэрвеня 2024

У рамках Форума Вольнага Беларускага Ўніверсітэта адбылася анлайн-сустрэча з галоўным дарадцам Святланы Ціханоўскай - Франакам Вячорка.

Гэта была ўнікальная магчымасць для студэнтаў і выпускнікоў ВБЎ даведацца больш пра бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі, абмеркаваць перспектывы будучыні нашай краіны і задаць свае пытанні.

Франак Вячорка падзяліўся сваім досведам і бачаннямі адносна важных палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі. Ён падкрэсліў значнасць міжнароднай падтрымкі і неабходнасць далейшай актыўнай працы над прасоўваннем дэмакратычных рэформаў.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтай сустрэчы.

Сачыце за нашымі анонсамі, наперадзе яшчэ шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў!

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.