Przejdź do głównej treści
Headline
01 październik 2023
Follow Us

Беларусь і Украіна ў эпоху постпалітыкі: паміж спін-дыктатурай і сапраўднай вайной.

01 październik 2023

Studium Europy Wschodniej UW ў супрацоўніцтве з Вольным Беларускім Універсітэтам абвяшчае набор кандыдатаў на спецыялізаваную праграму адукацыі, якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы.

  • Навучанне на курсе бясплатнае.

Праграма прызначана перш за ўсё для грамадзян Беларусі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца тэматыкай сітуацыі ўсходніх суседзях Польшчы і перспектывамі іх развіцця. Патрабуецца (акрамя жадання перажыць цікавую навукова-інтэлектуальную прыгоду) веданне польскай і беларускай моваў. Пажаданыя спецыяльнасці: міжнародныя адносіны, менеджмент, эканоміка, паліталогія і падобныя. Але мы не выключаем нікога!


Лектарамі курсу  з’яўляюцца вядомыя аналітыкі, навукоўцы, даследчыкі і дыпламаты з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы. Сярод лектараў вы можаце знайсці: dr Pavel Usov, dr Justyna Olędzka, dr Maxim Rust, dr.Jarosław Książek, Elena Zhivoglod, prof. H. Litwin, dr Anton Saifullayeu, dr Iwona Reichardt, Oleksandr Shevchenko, Pavel Liber і іншыя навукоўцы-спецыялісты і аналітыкі ў гэтай галіне. 

Мова выкладання: беларуская і руская (частка на польскай, украінскай і ангельскай мовах), 

Працягласць курсу:  Праграма будзе трываць 3 месяцы, 

Фармат правядзення курсу: лекцыі, заняткі, сімуляцыі і майстар-класы будуць праводзіцца анлайн,

Тэрмін правядзення заняткаў: ад 20 кастрычніка 2023 да 20 студзеня 2024 г., з панядзелка па пятніцу, у дыстанцыйным рэжыме (у залежнасці ад даступнасці часу лектараў, з перавагай у другой палове дня і ўвечары).

Курс – Беларусь і Украіна ў эпоху постпалітыкі: паміж спін-дыктатурай і сапраўднай вайной – гэта ўнікальная модульная праграма адукацыі, прызначаная для
глыбокага аналізу пытанняў, звязаных з Беларуссю і Украінай на сучасным этапе іх
развіцця. Курс складаецца з 3 тэматычных блокаў:

  1. Трансфармацыя палітычнай сістэмы і сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі і Украіне ў кантэксце рэгіянай і міжнароднай супрацы;
  2. Эканамічныя і сацыяльныя вызванні для рэгіёну ў часы турбулентнасці – паміж
    постпалітыкай і рэальнай вайной;
  3. Беларуская і ўкраінская павестка ў аналітыцы і даследаваннях (наратывы,
    прапаганда, дэзынфармацыя) – асноўныя тэндэнцыі з пункту гледжання заходняй і
    сусветнай перспектывы.

Прапанаваная праграма дае магчымасць атрымаць тэарэтычны і практычны досвед у такіх галінах, як: сучасная трансфармацыя ў краінах постсавецкага прастору, выклікі спін-дыктатур і функцыянаванне супольнасцяў у гэтых сістэмах, што такое сучасная гібрыдная вайна і proxy-вайна, сучасныя выклікі эканомікі ва ўмовах вайны і санкцый, павестка аналітыкі і медыя – як падрыхтаваць аналіз і як тлумачыць аналітычныя матэрыялы, пагрозы постпраўды і дэзынфармацыі, практычныя аспекты сацыяльнага актывізму і палітычнай мабілізацыі ў лічбавых умовах, новыя выклікі і тэндэнцыі міжнароднай супрацы ў рэгіёне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства – без абмежаванняў;
  • веды і зацікаўленасць у пытаннях рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, грамадзянскай супольнасці;
  • зацікаўленасць сучаснымі пытанням Беларусі і Украіны;
  • веданне вышэйназваных моў на ўзроўні, які дазваляе зразумець лекцыі і заняткі.

Неабходныя дакументы:

Набор адбываецца на аснове дакументаў, якія былі дасланыя. SEW УВ захоўвае сабе права кантактаваць толькі з выбранымі кандыдатамі/кандыдаткамі.

Заяўкі неабходна высыліць на адрас: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.