Przejdź do głównej treści
Headline
29 czerwiec 2025
Follow Us

Другі набор на курс «Школа грамадзянскай адукацыі»

29 czerwiec 2025

Ідзе набор на другі модуль курсу «Школа грамадзянскай адукацыі» — «Разам да зменаў»

Калі ты ўжо знаёмы са светам грамадзянскай супольнасці і хочаш не толькі разумець, але дзейнічаць і ўплываць, — далучайся да гэтага модуля.

Курс будзе карысны маладым лідарам супольнасцей, валанцёрам і тым, хто хоча развіваць сваю ініцыятыву або запускаць сацыяльныя праекты.

Што цябе чакае?

  1. Як выяўляць праблемы і шукаць рашэнні
  2. Як ператварыць групу людзей у каманду
  3. Як канструктыўна вырашаць канфлікты і весці перамовы
  4. Як стаць лідарам/-кай сваёй супольнасці і натхняць іншых

На курсе ты будзеш працаваць разам з аднадумцамі, вучыцца праз рэальныя кейсы і атрымліваць падтрымку дасведчаных трэнераў.

А на завяршальным занятку навучышся прэзентаваць сябе і сваю ініцыятыву: падрыхтуеш яркі пітч, які зацікавіць партнёраў і медыя.

 Працягласць курсу: 12.06 - 30.06

Заняткі — панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)

Калі табе важна не маўчаць, а дзейнічаць — гэта твой шанец.

Зарэгіструйся тут: https://volny-uni.eu/shkola-hramadzianskaj-adukacyi  

Дэдлайн падачы - 11 чэрвеня

Пасля паспяховага заканчэння атрымаеш сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскага ўніверсітэту

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.