Przejdź do głównej treści
Headline
17 wrzesień 2023
Follow Us

Палітычнае лідарства: тэорыя і практыка

17 wrzesień 2023

Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае набор на курс «Палітычнае лідарства: тэорыя і практыка» да  15.10.2023 (23:59:59 CET).

Выкладчык – прафесар Анатоль Лысюк.

  • Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат Варшаўскага ўніверсітэту.
  • Навучанне на курсе бясплатнае.

Вывучэнне тэарэтычных і практычных аспектаў палітычнага лідарства, узятых у шырокім гістарычным кантэксце, што дазволіць сфарміраваць сістэмнае ўяўленне пра змест і логіку яго развіцця ў сучасным інфармацыйным грамадстве, у тым ліку, у Беларусі.


Мова выкладання: беларуская,

Працягласць курсу:  20 акадэмічных гадзінаў, 

Фармат правядзення курсу: анлайн на базе Moodle,

Час правядзення заняткаў: 18:00-19:30 CET; 

Даты правядзення заняткаў: 17.10; 24.10; 31.10; 07.11; 14.11; 21.11; 28.11; 05;12; 12.12.2023 г.,

Пачатак навучання: 17 кастрычніка 2023 г.,

Форма заліку: творчае эсе. 

На каго разлічаны курс: 

Курс прызначаны тым, хто цікавіцца палітычнымі працэсамі, арыентаваны на палітычны ўдзел у тых ці іншых формах, з'яўляецца палітычным лідарам ці грамадскім актывістам.

Па заканчэнні гэтага курсу ўдзельнікі_цы:

Атрымаюць веды і разуменне асноўных характарыстык палітычнага лідарства, уключаючы спецыфіку яго асяроддзя, матывацыю палітычных лодараў і іх паслядоўнікаў. Асаблівасці камунікатыўных стратэгіяў лідараў, узоры набору іх кар'ернага прасоўвання, гендарныя аспекты палітычнага лідарства. Пры гэтым слухачы атрымаюць кампетэнцыі па спалучэнню фундаментальных палітычных тэорыяў з дадзенымі эмпірычных даследаванняў.

План заняткаў: 

  1. Асноўныя падыходы да вызначэння палітычнага лідарства.
  2. Тэорыі палітычнага лідарства (ад Старажытнага Кітая і Старажытнай Грэцыі да сучасных эмпірычных тэорыяў).
  3. Сацыякультурныя асновы палітычнага лідарства.
  4. Інстытуцыйныя асновы палітычнага лідарства.
  5. Матывацыя палітычнага лідарства (ірацыянальная і рацыянальная).
  6. Камунікатыўныя стратэгіі палітычных лодараў
  7. Узоры палітычных кар'ер лодараў у розных палітычных сістэмах.
  8. Гендарныя аспекты палітычнага лідарства.

Дадатковыя пытанніTen adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript.

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.