Przejdź do głównej treści

Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў

15 czerwiec 2023

ВБЎ пачынае рэгістрацыю на анлайн-курс «Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў»

Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца пытаннямі палітыкі, права і гісторыі.

Выкладчык: праф. Анатоль Лысюк,

30 г., па-беларуску, 3 крэдыты ECTS ад ВШМК


Пра што гэты курс?

  • Мы пранікнем у святое святых палітыкі
  • Мы даведваемся, якія ідэі і якім чынам нараджаюць палітыку.
  • Мы складзем уяўленне, з якога смецця і якіх зорак яна зроблена.
  • Мы пастараемся зразумець, як функцыянуюць палітычныя сістэмы, што дапамагае ці перашкаджае таму, как яны служылі дабру і пазбягалі зла.
  • Нам важна ўсвядоміць, якім можа быць шлях да поспеху і да Еўропы сучаснай Беларусі.
  • І трошкі аналітычна памарым, калі ж загляне сонца ў наша аконца.

Мэта курса — пазнаёміць студэнта з развіццём палітычных сістэм асобных еўрапейскіх краін (Англія, Францыя, Германія, Польшча, Беларусь) ад эпохі Адраджэння да 2023 г.

Асаблівыя акцэнты і падрабязнасці лекцыі тычацца больш позняга часу, а таксама палітычная думка і палітычная практыка ў Еўропе ад антычнасці да нашых часоў.

Тэмы курса:

  • Палітыка як грамадская з’ява.
  • Дзяржава як арганізатар грамадскага жыцця.
  • Структура сучаснай дзяржавы.
  • Палітычны лад дзяржавы.
  • Тыпалогіі палітычных сістэмаў.
  • Сістэмная трансфармацыя постсацыялістычных краінаў.
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Французская Рэспубліка.
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Федэратыўная Рэспубліка Германія.
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Польшча
  • Палітычныя сістэмы еўрапейскіх краінаў: Беларусь

 

 

Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ

Прыём заявак: да 23:59 23.07.2023 (GMT+2)


Выкладчык:

праф. Анатоль Лысюк

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.