Przejdź do głównej treści
Headline
15 listopad 2023
Follow Us

Прадпрымальніцтва - стыль жыцця

15 listopad 2023

Вольны Беларускі Ўніверсітэт распачынае  набор на курс "Прадпрымальніцтва - стыль жыцця". 

Практычны курс з грунтоўнай тэарэтычнай базай для тых, хто вырашыў разглядаць праблемы, як новыя магчымасці. 
 

Мэта курсу – развіць прадпрымальніцкія здольнасці, уменні і мысленне.

Сярод іх уменне вызначаць прадпрымальніцкія магчымаcці, камунікацыя з партнерамі і спажыўцамі, эфектыўнае размеркаванне рэсурсаў і клопат пра ўласны дабрабыт, калі збіраецеся задавальняць грамадскія патрэбы


Выкладчык – доктар бізнес-адміністравання, к.э.н. Аляксей Казлоў, асацыяваны прафесар кафедры бізнес-адміністравання а Ўніверсітэце Лінчопінгу (Linköping University), Швецыя(https://liu.se/en/employee/alika01), прадпрымальнік і навуковы даследчык прадпрымальніцтва - вынікі яго даследаванняў апублікаваныя ў вядучых міжнародных акадэмічных часопісах.


Метад выкладання ўключае 

  1. інтэрактыўнае абмеркаванне тэарэтычных ведаў па асноўных тэмах прадпрымальніцтва.
  2. Практычная праца ў групах над бізнес-планам прадпрымальніцкага праекта і яго прэзентацыя.
  3. Індывідуальныя кансультацыі.

Хатняя праца ўключае прагляд рэкамендаваных відэа-матэрыялаў, праца над прамовай і бізнэс-планам.

Асноўныя тэмы для вывувучэння:

  1. Хто такія прадпрымальнікі? Прадпрымальніцтва – гэта навука ці мастацтва?
  2. Выяўленне прадпрымальніцкіх магчымасцяў.
  3. Ацэнка і арганізацыя прадпрымальніцкіх магчымасцяў.
  4. Прадпрымальніцкі працэс
  5. Рэсурсы і сацыяльны капітал у прадпрымальніцтве. Падтрымка дабрабыту.
  6. Разнастайнасць прадпрымальніцкай дзейнасці: Прадпрымальніцтва ў публічным сектары, у вялікіх арганізацыях і сацыяльнае прадпрымальніцтва.
  7. Бізнес-план як інструмент.

Курс разлічаны на 30 акадэмічных гадзінаў.

Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджэрскіх кадраў у Коніне

Мова выкладання: беларуская

Расклад заняткаў:

  • Лістапад: 22, 23, 24, 27, 28, 29, 30.
  • Сьнежань: 01, 18, 19, 20, 21.

Час правядзення заняткаў будзе вызначаны ў залежнасці ад пераважных прэферэнцыяў студэнтаў.




 

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.