Przejdź do głównej treści
Headline
23 kwiecień 2024
Follow Us

Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход

23 sierpień 2024

Абвяшчаны набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя).

 


Курс прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца сацыяльнымі навукамі і жадае адкрыць для сябе адмысловы погляд на недэмакратычныя рэжымы, заснаваныя на этнаграфічным метадзе доўгатэрміновага палявога вывучэння аб'екта даследавання.

  • Прыём заявак працягваецца да 27.09.2024 уключна.

Курс "Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход" мае на мэце паказаць напрацоўкі ў сацыяльных навуках, якія адмыслова вывучаюць пытанне палітычнага панавання ў аўтарытарных рэжымах. Размова тут не ідзе, каб засяродзіцца на палітычных партыях, актывістах апазіцыі і грамадзянскай супольнасці (журналістах, НДА, аналітычных цэнтрах). Акцэнт будзе рабіцца на паўсядзённым досведзе сутыкнення з уладай у канкрэтных кантэкстах, выкарыстоўваючы адмысловыя метады збору эмпірычных матэрыялаў і надання асаблівай увагі паўсядзённаму жыццю. Дадзены курс будзе грунтавацца на даследаваннях, якія аўтар вёў на працягу 20 гадоў па вывучэнні паўсядзённага стаўлення да палітыкі (everyday politics) ў Беларусі, а таксама вывучэннем працаў пра Расію, Украіну (зіма 2013-2014), Кубу, Кітай і Сірыю. Курс таксама дазволіць павялічыць абазнанасць студэнтаў пра розныя традыцыі сацыяльных навук, якія цікавяцца паўсядзённым стаўленнем да палітыкі ў недэмакратычных рэжымах (сацыялогія, гісторыя, паліталогія, антрапалогія). 

У выніку паспяховага сканчэння курсу студэнты атрымаюць: 

 

  1. Веды пра этнаграфічны метад; 

  2. Веды пра падыход (эпістэмалагічны, тэарытычны і метадалагічны) у палітычнай этнаграфіі; 

  3. Веды пра тое, як сацыяльныя навукі (гісторыя, паліталогія, сацыялогія) падыходзяць да пытання звычайнага стаўлення да палітыкі ("паўсядзённая палітыка"); 

  4. Веды пра сучасныя працы на базе этнаграфічнай сацыялогіі пра недэмакратычныя рэжымы (Беларусь, але і Расія, Украіна ў 2013-2014 гадах, Куба, Кітай, Сірыя); 

  5. Агульныя элементы асэнсавання пытанняў панавання, згоды і супраціву ў недэмакратычных рэжымах 

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікацыю Ўроцлаўскага Ўніверсітэту.

Арганізацыя курсу «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход»

Працягласць курсу: 20 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце з выкарыстаннем платформы Moodle. 

Расклад заняткаў (як правіла, па панядзелках):

30/09: 17h-18h30
07/10: 17h-18h30
14/10: 17h-18h30
21/10: 17h-18h30
04/11: 17h-18h30

13/11: 17h-18h30

18/11: 17h-18h30
25/11: 17h-18h30
02/12: 18h-19h30 
09/12: 17h-18h30

Час правядзення: 17:00-18:30 CET за выключэннем 02/12.

Тэмы заняткаў:


Занятак 1. Сацыялогія і этнаграфія: элементы азначэння 

Занятак 2. Сацыялогія, антрапалогія і штодзённая гісторыя недэмакратычных рэжымаў: прыклад камуністычных рэжымаў у Еўропе. 

Занятак 3. Індывід, грамадства і ўлада ў СССР і постсавецкай Беларусі: прыклад року. 

Занятак 4. Палітычная этнаграфія: элементы азначэння 

Занятак 5. Этнаграфічныя даследаванні ў недэмакратычных рэжымах: элементы метадалогіі 

Занятак 6. Паўсядзённае стаўленне да палітыкі ў недэмакратычным рэжыме на прыкладзе калектывізаванай вёскі ў Беларусі

Занятак 7. Палітызацыя ў паўсядзённым жыцці ў недэмакратычным рэжыме: прыклад Расіі 

Занятак 8. Паўсядзённая палітызацыя ў рэвалюцыйным кантэксце: прыклад Майдану ва  (2013-2014) 

Занятак 9. Палітычная этнаграфія і разнастайнасць недэмакратычных рэжымаў: прыклады Кубы, Кітаю і Сірыі. 

Занятак 10. Сацыялогія, этнаграфія і найноўшая гісторыя: пратэст 2020 года ў Беларусі, рэпрэсіі, выгнанне. 

Мова выкладання: французская з сінхронным перакладам на беларускую мову.

Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі.

Вынікі набору будуць абвешчаныя 28 верасня 2024 года.

Удзел у курсе "Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход" фінансаваны Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы і рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Уроцлаўскім універсітэтам.

Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту: Ten adres pocztowy jest chroniony przed spamowaniem. Aby go zobaczyć, konieczne jest włączenie w przeglądarce obsługi JavaScript. 


 
 
 

 
We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.