Przejdź do głównej treści
28 czerwiec 2024
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Анаіс Марэн

28 czerwiec 2024

Запрашаем на чарговую сустрэчу ў рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, якая адбудзецца 28 чэрвеня.

Наша госця - Анаіс Марэн, доктар філасофіі, незалежная экспертка па Беларусі. З 2018 года яна з'яўляецца навуковым супрацоўнікам праграмы «Расія і Еўразія» ў Chatham House. Мае мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Сустрэча арганізаваная супольна з Беларускім Домам у Варшаве.

Тэма сустрэчы: «6 гадоў мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: вынікі і высновы»

Дэталі мерапрыемства:

  • Дата: 28 чэрвеня 2024
  • Час: 18:00
  • Месца: Беларускі Дом у Варшаве (офлайн)

Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, будзе арганізавана анлайн-трансляцыя праз ZOOM.

Мова сустрэчы - ангельская з перакладам на беларускую.

Увага: Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Спасылка: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-anais-maryn

Далучайцеся да нас, каб атрымаць магчымасць асабіста пазнаёміцца з вядомым экспертам і задаць свае пытанні.

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.