Przejdź do głównej treści
Headline
28 kwiecień 2023
Follow Us

Інаўгурацыя Школы Грамадскіх Лідараў

23 marzec 2023

У суботу 18 сакавіка і ў нядзелю 19 сакавіка адбылася першая сесія курсу «‎Школа грамадскіх лідараў», арганізаваным Вольным Беларускім Ўніверсітэтам, Фондам “Школа Лідараў” Szkoła Liderów і Фондам Міжнароднай Салідарнасці Solidarity Fund PL. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus.


У конкурсе на ўдзел у Школе ўзялі ўдзел 68 асобаў, з каторых 30 прайшлі адбор і залічаныя на курс. Адбор на курс адбываўся ў 2 этапы: спачатку эксперты ФШЛ  ацэньвалі заяўкі, а потым кваліфікаваных кандыдатаў запрашалі на сумоўі.

 
На адкрыцці курсу ў суботу ранкам удзельнікаў павіталі канцлер ВБЎ Аляксандр Мілінкевіч, менеджарка праектаў ФМС Мальвіна Жыла-Гуральчык і старшыня ФШК Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф. Аляксандр Мілінкевіч коратка распавёў пра місію ВБЎ і яго прапанову альтэрнатыўнай адукацыі для неабыякавых беларусаў, якія прагнуць зменаў у сваёй краіне. Ён падзякваў удзельнікам за іх прагу да новых і так важных для Беларусі ведаў.  Мальвіна Жыла-Гуральчык падкрэсліла важнасць беларускіх праграмаў для ФМС, у якіх альтэрнатыўная нефармальная адукацыя з’яўляецца адным з прыярытэтаў. Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф спыніўся на выкліках лідарства на падставе польскага і рэгіянальнага досведу. Лідар – гэта той, хто вядзе іншых пакручастай дарогай наперад. Такі рух не можа быць лінейным, бываюць і прабуксоўкі, і адкаты, але сапраўдны лідар ніколі не мусіць спыняцца, ён мае ўсьведамляць сваю адказнасць і быць у сталым пошуку. Пшэмыслаў Радван-Рорэншэф пажадаў усім удзельнікам поспехаў на нялёгкай дарозе служэння вышэйшай місіі і людзям.

Суботняя сесія Школы была прысвечаная абмеркаванню стану беларускай грамадзянскай супольнасці і месцу Беларусі ў нашым рэгіёне з удзелам вядомых беларускіх і польскіх экспертаў. А ў нядзелю ўдзельнікаў чакаў інтэнсіўны трэнінг на тэму лідарскай самасвядомасці. 


Чарговая сесія ШГЛ адбудзецца 22-23 красавіка 2023 г. 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.