Przejdź do głównej treści
Headline
20 grudzień 2023
Follow Us

Перашкоды навучанню падчас анлайн-заняткаў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту

20 grudzień 2023

Вечарам 19 снежня 2023 падчас аднаго з анлайн-заняткаў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту сярод 19 слухачоў з’явілася непажаданая асоба, якая злоўжыла доступам да сесіі ў Zoom і запусціла правакацыйны відэа зварот ад імя прадстаўніка спецслужбаў Беларусі, ганебны па зместу і неадэкватны па форме. У гэтай сувязі занятак быў спынены. 

ВБЎ з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогіяў  прапаноўвае беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі ў сферы мэнэджменту, эканомікі, права, палітыкі, сацыялогіі, гісторыі і лідарства дзеля іх выкарыстання пры  рэфармаванні беларускага грамадства і дзяржавы. ВБЎ выкарыстоўвае еўрапейскі досвед трансфармацыі і дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з вядомымі партнёрскімі ўніверсітэтамі пры падтрымцы ўрадаў краінаў ЕС і Еўрапейскай камісіі. Але мы таксама разумеем, што няма нацыі без вышэйшай адукацыі на роднай мове. Таму больш за 60% нашых курсаў выкладаецца па-беларуску.

Па ўсім свеце, эфектыўная ўніверсытэцкая адукацыя, асабліва ў пералічаных сферах, прадугледжвае вольнае абмеркаванне, актыўны ўдзел і крытычнае мысленне ўдзельнікаў. Мы адкрыта абвяшчаем наборы на нашыя навучальныя праграмы і запрашаем усіх ахвотных беларусаў далучацца на конкурснай аснове да абраных курсаў.

Зважаючы на сітуацыю ў Беларусі, мы стварылі пэўныя ўмовы для захавання ананімнасці ўдзельнікаў курсаў. Наш рэгламент прадугледжвае захаванне ананімнасці, на занятках можна не ўключаць камеру, а таксама можна замяніць сапраўднае імя і прозвішча на нік у наладах Zoom. Тое ж самае датычыцца рэгістрацыі на пляцоўцы Moodle - можна выкарыстоўваць нік замест сапраўднага імя. Запіс ўдзельнікаў на курсы адбываецца праз адміністратара, мы просім выкарыстоўваць e-mail, пазначаны ў заяўцы, каб мы маглі верыфікаваць кандыдата і пацвердзіць яго рэгістрацыю. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя дадатковыя захады, для яе захавання.

Адначасова тыя, хто адчувае сябе ў бяспецы, могуць адкрыта ўдзельнічаць у занятках і сустрэчах, з сапраўдным імем і выкарыстоўваць відэа. 

Дэманстрацыйныя спробы спецслужбістаў нібы “ўламацца” ў наш адкрыты акадэмічны працэс не маюць сэнсу, а іх дзеянні не маюць нічога агульнага з абаронай нацыянальнай бяспекі. 

Мы будзем працягваць нашу стратэгічную дзейнасць для беларусаў і Беларусі, прымаючы адпаведныя захады, каб забяспечваць бяспеку ўдзельнікаў і змяншэнне рызыкаў для ўдзельнікаў нашых праграмаў. 



We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.