Przejdź do głównej treści
Headline
28 kwiecień 2023
Follow Us

«‎Школа грамадскіх лідараў» другая сесія курсу

27 kwiecień 2023

У мінулыя выходныя  22 красавіка і ў нядзелю 23 красавіка адбылася другая сесія курсу «‎Школа грамадскіх лідараў», арганізаваным Вольным Беларускім Ўніверсітэтам, Фондам “Школа Лідараў” Szkoła Liderów і Фондам Міжнароднай Салідарнасці Solidarity Fund PL. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам European Union in Belarus.


У першы дзень ўдзельнікі курсу  мелі магчымасць сустрэцца з вядомымі польскімі і беларускімі экспертамі і грамадскімі дзеячамі ды абмеркаваць выклікі развіцця сучаснага грамадства і асаблівасці грамадзянскага чыну ў гэтай сувязі.


Якуб Выгнаньскі, сацыёлаг, у 1980-х гг. дзеяч “Салідарнасці” і грамадзянскіх камітэтаў, удзельнік перамоваў “круглага стала” і, пазней, стваральнік шэрагу  ўплывовых польскі ініцыятываў, таксама з’яўляецца актывістам няўрадавых арганізацый, прадставіў сваё бачанне  “Мегатрэндаў і іх уплыву на грамадзянскую супольнасць. Змены клімату, міграцыя, новыя тэхналогіі”.


Міхал Смолень, кіраўнік праграмы “Энергетыка і клімат” у Фондзе Instrat, у сваёй прэзентацыі “Энергетыка і клімат: куды мы ідзем? Прадстаўленне апошніх даных” закрануў глабальныя, рэгіянальныя, а таксама польскія і беларускія выклікі энергетычнай бяспекі і развіцця аднаўляльнай энергетыкі.

Мадэраваная Алесям Лагвінцом дыскусія “Мова радыё і мова мастацтва. Навошта нам патрэбна супольная мова?” паміж Яўгенам Вапам, лідарам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і галоўным рэдактарам тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” і Беларускага радыё Рацыя, і Янай Шостак, польска-беларускай мастачкай і актывісткай, вядомай такімі мастацкімі перформансамі, як “Хвіліна крыку для Беларусі”, “Дэкальтэ для Беларусі”, выклікала жывую цікавасць і абмеркаванне з боку ўдзельнікаў.


Напрыканцы першага дня дуэт трэнераў Вітаўт і Святлана Руднікі правялі дыскусію “Камунікаванне і супрацу на адлегласці. Як працаваць з расцярушанай па свеце  камандай і супольнасцю?”.


У другі дзень сесіі праводзіліся майстар-клас і трэнінг на тэму “Лідар і каманда. Як заангажаваць людзей у дасягненне супольных мэтаў”.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.