Przejdź do głównej treści
05 lipiec 2024
Follow Us

Сустрэча з Віктарам Шадурскім

05 lipiec 2024

Запрашаем на чарговую сустрэчу ў рамках Форума Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, якая адбудзецца 10 ліпеня. Наш госць - Віктар Шадурскі

Віктар Шадурскі былы дэкан і прафесар факультэта міжнародных адносін БДУ. У сакавіку 2021 года выступіў супраць жорсткага абыходжання ўладаў з супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэту. Прафесара Шадурскага прымусілі сысці ў адстаўку. Пасля гэтага ён пакінуў краіну.

Віктар Шадурскі - запрошаны прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэту. Ён таксама актыўна ўдзельнічае ў праграме The Baltic University Programme. Яго галоўны навуковы інтарэс — вывучэнне прыроды аўтарытарызму, яго рухаючых сіл і перспектываў у выпадку Беларусі ў рамках МУР16.

Тэма сустрэчы: Як аб'яднаць беларусаў?

 

У рамках сустрэчы будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • Ці справядліва Беларусь называюць падзеленай краінай?
  • Якія групы ідэнтычнасці сфармаваліся ў Рэспубліцы Беларусь пасля набыцця дзяржаўнага суверэнітэту ў 1991 г.?
  • Якая дынаміка ў развіцці гэтых груп назіралася да 2020 г.?
  • Што адбылося з апісанай структурай беларускага насельніцтва пасля падаўлення масавых пратэстаў лета-восені 2020 г.?
  • Што можна зрабіць для кансадыдацыі беларускага грамадства на сучасным этапе?

Дэталі мерапрыемства:

  • Тэма сустрэчы: "Як аб'яднаць беларусаў?"

  • Дата і час: серада, 10 ліпеня, 18:00 - 19:30 (CET)

  • Фармат сустрэчы: анлайн

  • Рэгістрацыя: Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

https://volny-uni.eu/sustrecha-z-viktaram-shadurskim 

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.