Przejdź do głównej treści
13 listopad 2024
Follow Us

Анлайн-сустрэча з Аленай Кудзько

13 listopad 2024

Запрашаем на чарговую анлайн-сустрэчу ў рамках Форуму ВБЎ з Аленай Кудзько, віцэ-старшынёю па палітыцы і праграмаванні аналітычнага цэнтру GLOBSEC (Славакія).

Выпускніца ФМА БДУ, якая бліскуча абараніла магістарскую дысертацыю ў Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце, Алена Кудзько адказная за распрацоўку палітыкі, даследаванняў і праграм у сферы абароны і бяспекі, будучыні Еўропы, глабальнага парадку, тэхналогіяў і грамадства, а таксама стратэгічнага камунікавання. Яе даследаванні сканцэнтраваныя на еўрапейскіх і трансатлантычных дачыненнях і бяспецы, у тым ліку рэформу інстытутаў бяспекі і ЕС, а таксама пытанні міграцыі. У рамках каманды GLOBSEC Алена ўдзельнічае ў фарміраванні бачання, распрацоўцы парадку дня, правядзенні даследаванняў і арганізацыі штогадовых форумаў GLOBSEC Bratislava Forum, GLOBSEC Tatra Summit і GLOBSEC Chateau Bela Conference.

Тэмы сустрэчы:

  1. Што будзе пасля выбараў у ЗША?
  2. Меркаванні грамадзянскай супольнасці ў краінах Цэнтральнай Еўропы (Венгрыя, Славакія, Чэхія). Чаму некаторыя людзі не ўспрымаюць Расію негатыўна? Чаму падтрымка Ўкраіны і Беларусі не заўсёды з'яўляецца простым рашэннем? Якія пытанні выклікаюць палярызацыю ў грамадстве?
  3. Праца ў навукова-даследчых арганізацыях: тэмы даследаванняў, фінансаванне, актуальнасць, абмежаванні і магчымасці.
  •  Дата: 20 лістапада 2024
  •  Час: 18:00 (CET)
  •  Фармат сустрэчы: анлайн

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба зарэгістравацца. Спасылка: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-alenai-kudzko

 

*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.